Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: пры падзеньні гелікоптэра пацярпелі пілёты


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў аэрапорце “Гомель” з вышыні 300 мэтраў упаў гелікоптэр. Двое пілётаў апынуліся заціснутымі ў кабіне. Дзякуючы выратавальнікам, абодва пілёты былі вызвалены. Мэдыкі канстатуюць шматлікія пераломы ў пілётаў. Пацярпелых завезьлі ў лякарні Гомеля.

Прэсавы сакратар Гомельскага абласнога ўпраўленьня па надзвычайных сытуацыях Руслан Габрылёў паведаміў, што гелікоптэр выконваў плянава-трэнірованчы палёт.

Паводле Р.Габрылёва, на 7-й хвіліне палёту, пры заходзе на другі круг, у гелікоптэра спыніўся рухавік і паветраная машына абрынулася з вышыні на канцавую паласу бясьпекі на тэрыторыі аэрапорта.

Гелікоптэр УЛАЦ-261 выраблены ў 2006 годзе ва Ўкраіне. Належыць вытворчаму аб’яднаньню “Гомельхімсэрвіс”. Выкарыстоўваўся пры правядзеньні хімапрацовак расьлінаў у сельскай гаспадарцы.
XS
SM
MD
LG