Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты дэмакратычнага руху выйдуць на волю ў Дзень Салідарнасьці


Любоў Лунёва, Менск Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна на волю выйдуць затрыманыя перад Эўрапейскім маршам Леанід Навіцкі, Мікіта Сасім, Сьвятлана Гарохавік і Зьміцер Бародка.

Мікіта Сасім адбыў 5 сутак арышту, а астатнія – па 15. Усіх вінавацілі ў дробных хуліганстве.

Паплечнікі арыштаваных будуць сустракаць іх з 17.00-18.00 ля брамы турмы.

У 20.00 людзі зьбяруцца ля кляштару Сьвятога Язэпу на сумесную малітву за зьніклых, за палітвязьняў і за лёс Беларусі.

Дні беларускай салідарнасьці праходзяць 16 чысла штомесяц на знак салідарнасьці з сем''ямі зьніклых у Беларусі апазыцыянэраў, палітвязьнямі, рэпрэсаванымі, усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG