Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Донараў далучылі да малазабясьпечанага насельніцтва


Радыё Свабода Міжведамасная рабочая група, створаная Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, далучыла донараў да катэгорыі малазабясьпечанага насельніцтва. Гэта вынікае з адказу, атрыманага кіраўніком арганізацыйнага камітэту ў стварэньні дабрачыннага фонду для донараў “Кропля жыцьця” Ігарам Каваленкам з Управы дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Управа адказала на зварот Каваленкі ад імя ураду Беларусі.

“Чыноўнікі зь Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, далучыўшы донараў да малазабясьпечаных грамадзян, прызналі – донары ў Беларусі здаюць кроў дзеля матэрыяльных выгадаў, а гэта супярэчыць, таму, што казалі чыноўнікі раней, што донары здаюць кроў дзеля гуманітарных мэтаў", – так пракамэнтаваў атрыманы адказ Ігар Каваленка.

Міжведамасная рабочая група распрацавала праект указа прэзыдэнта “Аб некаторых мераў дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва”. Гэты указ прадугледжвае узмацненьне дзяржаўнай сацыяльнай адраснай падтрымку малазабясьпечанаму насельніцтву ў сувязі з упарадкаваньнем сацыяльных ільготаў у Беларусі. Праект указу цяпер знаходзіцца на разглядзе ў адміністрацыі прэзыдэнта.

• Магілёў: донарам пакінулі надбаўку да пэнсіі 06.08.2007 • Донары-страйкоўцы з Магілёву дамагліся частковых саступак 26.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG