Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакладчык у справах Беларусі зьбіраецца вывучаць сытуацыю на месцы


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Менск прылятае спэцыяльны дакладчык у справах Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Андрэа Рыгоні. 47-гадовы італьянскі парлямэнтар будзе знаходзіцца ў Менску да 19 кастрычніка. Андрэа Рыгоні, які дагэтуль ніколі ня быў у Беларусі, хоча асабіста азнаёміцца з агульнай сытуацыяй у краіне.

Палітычную апазыцыю Беларусі на сустрэчы з Андрэа Рыгоні будуць прадстаўляць шэсьць чалавек: чатыры сустаршыні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, а таксама Аляксандар Мілінкевіч і Станіслаў Шушкевіч.

Правядзеньне гэтай дыскусіі яшчэ тры дні таму было пад пагрозай. Беларускія ўлады не далі візы сябру дэлегацыі, былому спэцдакладчыку ПАРЭ ў пытаньні палітычных зьнікненьняў у Беларусі Хрыстасу Пургурыдэсу. Андрэа Рыгоні, аднак, не адмовіўся ад візыту ў Менск. Таму беларускія апазыцыянэры спачатку меркавалі пазьбегчы сустрэчы са спадаром Рыгоні.

Чаму яны ў апошні момант зьмянілі сваю пазыцыю, тлумачыць сустаршыня Палітрады аб’ялнаных дэмакратычных сілаў Вінцук Вячорка:

“Мы задамо спадару Рыгоні пытаньне: чаму ён парушыў прынцып парлямэнцкай салідарнасьці? Але разам з тым у пятніцу мы атрымалі зь ягонага офісу інфармацыю, што ў выпадку масавых арыштаў альбо рэпрэсіяў падчас “Эўрапейскага маршу” ён перагледзіць сваё рашэньне прыехаць у Менск. Мы лічым гэта дастаткова важным крокам. І мы цэнім гэты крок”.

Былы спэцыяльны прадстаўнік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Гайдукевіч – адзін зь нямногіх беларускіх палітыкаў, які асабіста сустракаўся з Андрэа Рыгоні. Гайдукевіч меў размову з Рыгоні ў Рыме.

“З майго пункту гледжаньня (я рэдка даю такія станоўчыя характарыстыкі), гэта вельмі адэкватны, рознабаковы чалавек. Спадар Рыгоні цудоўна ведае стан рэчаў. І, як мне падалося, ён вельмі шчыра адносіцца да сваёй пасады спэцдакладчыка. Шчыра”, – сказаў Сяргей Гайдукевіч.

Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць: прыезд у Беларусь Андрэа Рыгоні трэба разглядаць як пэўную зьмену тактыкі эўрапейскай парлямэнцкай структуры:

“Наколькі я разумею, гэта новая тактыка спадара ван дэр Ліндэна – кіраўніка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. І Рыгоні яе працягвае. Сэнс гэтай тактыкі – дыялёг, без дыялёгу нічога не атрымаецца. Я чытаў летам праект ягонага дакладу пра Беларусь. І ён там так і прапануе – праводзіць дыялёг пры безумоўным працягу ціску на беларускія ўлады ў пытаньні датрыманьня правоў чалавека.

• Гайдукевіч заявіў у Рыме, што ў Беларусі няма палітвязьняў, 22.06.2007 • Рымскі журналіст: “Рыгоні – малавыразны палітык”, 14.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG