Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00.

06.30 * “Праскі акцэнт”. Ці мае Брусэль праграму інтэграцыі Беларусі ў эўрапейскія структуры? Ці рэальнае далучэньне да Эўразьвязу ўсходняй беларускай суседкі – Расеі? Наколькі гатовыя беларускае грамадзтва і палітычная эліта да ўспрыманьня эўрапейскіх каштоўнасьцяў? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць: лідэр расейскай партыі “Яблоко” Грыгоры Яўлінскі, аналітык “Радыё Свабода” Ян Максімюк і аглядальнік беларускай службы “Радыё Свабода” Віталь Цыганкоў.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР

* Сёньня З афіцыйным візытам у Беларусь прыяжджае спэцдакладчык Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні.

* Бліц-аналіз: стасункі Беларусі з Эўропай – чаму афіцыйны Менск заігрывае з Брусэлем

* Сёньня – Дзень беларускай салідарнасьці

Наўпроставы эфір зь Мікалаем Халезіным. Напярэдадні “Эўрапейскага маршу” беларускі «Свабодны тэатар» вярнуўся са швэдзкага Лунду, дзе выступіў у рамках кампаніі па вылучэньні гэтага гораду на званьне «Культурная сталіца Эўропы – 2014». Спэктаклі былі цудоўна прынятыя публікай, а адзін паказаны ва ўмовах, максымальна набліжаных да беларускага падпольля.

* Сёньня ў Старых Дарогах адбудзецца адкрыцьцё помніка герою вызвольнага паўстаньня 1794 году Тадэвушу Касьцюшку. Імпрэза прымеркаваная да 190-х угодкаў сьмерці слыннага беларуса і пройдзе ў прыватным музэі Анатоля Белага. Прыняць удзел у адкрыцьці запрошаныя прадстаўнікі амбасады ЗША, вядомыя палітычныя і грамадзкія дзеячы

* Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам Тацянай Севярынец

ВЕЧАР

18.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.33 * "Падарожжа "Свабоды" – г.Чэрыкаў Магілёўскай вобласьці

18.45 * "Беларускае замежжа" – пра жыцьцё навукоўцаў у вядучым у сьвеце ўнівэрсытэцкім цэнтры ЗША распавядае беларуска, якая пасьля адукацыі ў Аўстрыі і Нямеччыне працуе ў групе сусьветна вядомага навукоўца ў галіне малекулярнай біялёгіі Дэвіда Бартэля.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * "Паштовая скрынка-111" - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 *"Вольная студыя" – Ва ўрочышычы Курапаты зьдзейсьнены чарговы акт вандалізму. Зламаны Крыж пакутаў, усталяваны на месцы масавых растрэлаў у 1989 годзе і асьвечаны тады ж сьвятарамі чатырох асноўных канфэсій – праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і ўніяцкай. У Менску створаны адмысловы аргкамітэт, які мяркуе аднавіць сьвятыню да сёлетніх Дзядоў. З сябрам аргкамітэту, мастацтвазнаўцам Валерыем Буйвалам гутарыць Міхась Скобла.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * "Падарожжа "Свабоды" – г.Чэрыкаў Магілёўскай вобласьці

20.45 * "Беларускае замежжа" – пра жыцьцё навукоўцаў у вядучым у сьвеце ўнівэрсытэцкім цэнтры ЗША распавядае беларуска, якая пасьля адукацыі ў Аўстрыі і Нямеччыне працуе ў групе сусьветна вядомага навукоўца ў галіне малекулярнай біялёгіі Дэвіда Бартэля.

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * "Вольная студыя" – Ва ўрочышычы Курапаты зьдзейсьнены чарговы акт вандалізму. Зламаны Крыж пакутаў, усталяваны на месцы масавых растрэлаў у 1989 годзе і асьвечаны тады ж сьвятарамі чатырох асноўных канфэсій – праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і ўніяцкай. У Менску створаны адмысловы аргкамітэт, які мяркуе аднавіць сьвятыню да сёлетніх Дзядоў. З сябрам аргкамітэту, мастацтвазнаўцам Валерыем Буйвалам гутарыць Міхась Скобла.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар.

23.00 * "Падарожжа "Свабоды" – г.Чэрыкаў Магілёўскай вобласьці

23.15 * "Беларускае замежжа" – пра жыцьцё навукоўцаў у вядучым у сьвеце ўнівэрсытэцкім цэнтры ЗША распавядае беларуска, якая пасьля адукацыі ў Аўстрыі і Нямеччыне працуе ў групе сусьветна вядомага навукоўца ў галіне малекулярнай біялёгіі Дэвіда Бартэля.

23.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * "Вольная студыя" – Ва ўрочышычы Курапаты зьдзейсьнены чарговы акт вандалізму. Зламаны Крыж пакутаў, усталяваны на месцы масавых растрэлаў у 1989 годзе і асьвечаны тады ж сьвятарамі чатырох асноўных канфэсій – праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і ўніяцкай. У Менску створаны адмысловы аргкамітэт, які мяркуе аднавіць сьвятыню да сёлетніх Дзядоў. З сябрам аргкамітэту, мастацтвазнаўцам Валерыем Буйвалам гутарыць Міхась Скобла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG