Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэа Рыгоні падрыхтуе даклад пра сытуацыю ў Беларусі


Алесь Дашчынскі З 16 па 19 кастрычніка ў Менску будзе знаходзіцца з візытам спэцдакладчык ПАРЭ Андрэа Рыгоні (Італія).

Мэтай ягонага прыезду будзе збор інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі для падрыхтоўкі адмысловага дакладу.

Спадар Рыгоні мяркуе сустрэцца з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску – са старшынёй Палаты прадстаўнікоў, міністрамі замежных справаў і юстыцыі. Таксама Андрэа Рыгоні сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і няўрадавых арганізацый.

Паводле прэсавай службы ПАРЭ, візыт спэцдакладчыка мае на мэце “надаць імпульс палітычнаму дыялёгу з усімі зацікаўленымі бакамі і мае на мэце прасоўваньне ў Беларусі каштоўнасьцяў Рады Эўропы”.

У студзені 2007 года ў Беларусі з афіцыйным візытам ужо пабываў старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн.

• Ці прыедзе спэцдакладчык Андрэа Рыгоні ў Беларусь?, 13.10.2007 • У Менск зьбіраецца спэцдакладчык Андрэа Рыгоні, 01.10.2007
XS
SM
MD
LG