Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка: “Учорашняя акцыя была пробай сілаў перад наступным годам”

Любоў Лунёва, Менск Арганізатары “Эўрапейскага маршу”, падсумоўваючы вынікі, заявілі, што акцыя была пробай сілаў перад наступным годам, які яны лічаць годам абароны незалежнасьці. На іхную думку, 5—7 тысяч удзельнікаў маршу — тыя людзі, якія ў любых умовах гатовыя выйсьці на вуліцу.

Сябра аргкамітэту “Эўрапейскага маршу” лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка казаў пра перашкоды, зь якімі давялося сутыкнуцца напярэдадні.

Некаторыя грамадзяне атрымалі SMS-паведамленьні па-расейску (нібыта ад імя аргкамітэту) з запрашэньнем прыйсьці на акцыю. У сродках масавай інфармацыі зьявіўся прагноз пра неспрыяльнае надвор’е: арганізатары лічаць, што не выпадкова.

Заяўнікі “Эўрапейскага маршу” назвалі колькасьць удзельнікаў акцыі — 5—7 тысяч чалавек. Афіцыйныя ўлады лічаць, што на вуліцу выйшлі паўтары тысячы ўдзельнікаў.

Вінцук Вячорка апавёў, што эўрапарлямэнтароў, якіх чакалася ня менш за дзясятак чалавек, на акцыі не было.

“Даехаў адзіны Бялых цягніком. Таму што на цягніку пакуль што не правяраюць пашпарты ў ста працэнтаў пасажыраў. Астатнія не даехалі”.

Чаму ніхто з арганізатараў акцыі не прыйшоў да некалькіх сотняў дэманстрантаў, якія ня рушылі дазволеным уладамі маршрутам?

Віктар Івашкевіч, старшыня аргкамітэту, першы адказаў на гэтае пытаньне:

“Частка людзей хацела прадэманстраваць, што мы нікога ня слухаемся — ні ўладаў, ні апазыцыйных лідэраў, і пойдзем куды захочам. Натуральна, што мы павінны большую ўвагу надаць дружыне, каб мець магчымасьць больш арганізавана праводзіць мерапрыемствы, чакаючы неспадзевак і ад нейкіх групаў моладзі”.

Прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, управа БНФ, Менск, 15.10.2007

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька дадаў:

“Абавязковая праграма мусіць быць, каб не выклікала гэта потым тых тэлефонных званкоў, на якія я сёньня адказваў на Радыё Свабода, — калі небеспадстаўна нехта кажа, што гэта нагадвала нейкія хуліганскія дзеяньні. Былі некаторыя людзі, якія прыйшлі за іншым — за экстрымам. Сьмеласьць усё роўна была за тымі, што сядзяць тут і былі заяўнікамі”.

Вінцук Вячорка працягнуў адказ на пытаньне:

“Ясна, што ўчорашняя прастора свабоды была здабытая ўсёй папярэдняй працай арганізацыйнага камітэту і міжнароднай падтрымкай. Наша мэта зусім ня ў тым, каб грызьціся за падтрымку, за мройнае лідэрства сярод гэтых пяці тысяч.

Наша задача больш амбітная: пераняць лідэрства ў галовах шматмільённага беларускага народу. Для чаго крок за крокам гэты самы народ трэба насьмельваць для абароны сваіх правоў, у тым ліку праз вулічныя акцыі. Але яны павінны быць абсалютна дысцыплінаванымі і мірнымі”.

Прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, управа БНФ, Менск, 15.10.2007

Прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, управа БНФ, Менск, 15.10.2007

Прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, управа БНФ, Менск, 15.10.2007

Напрыканцы прэс-канфэрэнцыі актывісты студэнцкай арганізацыі “Ініцыятыва” ўручылі арганізатарам акцыі вядзерца і шуфлік для прыбіраньня сабачых фэкаліяў на вуліцы. На вядзерцы надпіс: “Сябрам аргкамітэту для выкарыстаньня ў парку Дружбы народаў”.

Прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, управа БНФ, Менск, 15.10.2007

Прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, управа БНФ, Менск, 15.10.2007

Прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, управа БНФ, Менск, 15.10.2007

Алесь Апейкін патлумачыў свае дзеяньні гэтак:

“Таму што мы ня згодныя з выказваньнямі, што тое, што ўчора адбылося, гэта правакацыя моладзі й праява радыкалізму. Гэта была справа гонару, праява моладзі не падпарадкоўвацца нейкім заявам улады.

У моладзевых структурах і ў сваім раёне я правёў добрую інфармацыйную кампанію. Я раздаваў газэты і ўлёткі. Там было заяўлена, што зьбіраемся на Кастрычніцкай плошчы ў 14.00 і ідзем да бібліятэкі.

За чатыры дні мне людзі пачынаюць казаць: “А што такое?! Сказалі зноў на Бангалор ідзем”. Я ж не магу потым сумленна глядзець людзям у вочы. Канечне, я ім кажу, што зьбіраемся на Кастрычніцкай плошчы і ідзем па праспэкце да бібліятэкі”.

Арганізатары “Эўрапейскага маршу” паведамілі, што працягнуць інфармацыйную кампанію — будуць даводзіць да ведама людзей 12 умоваў Эўракамісіі да беларускіх уладаў і прапагандаваць эўрапейскія каштоўнасьці.

Эўрапейскі марш. Онлайн-рэпартаж, 14.10.2007 Эўрапейскі марш. Фотарэпартажы нашых карэспандэнтаў, 14.10.2007 “Мы прайшлі “Эўрапейскім маршам” па цэнтральным праспэкце Менску”. Слайд-рэпартаж, 14.10.2007 Эўрапейскі марш. Відэаматэрыялы, 14.10.2007 Меркаваньні ўдзельнікаў: якім быў “Эўрапейскі марш”?, 14.10.2007 "Эўрапейскі марш" прайшоў без затрыманьняў, 14.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG