Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як менчукі ацэньваюць вынікі “Эўрапейскага маршу”?


Радыё Свабода У Менску адбыўся “Эўрапейскі марш”. У акцыі пратэсту удзельнічалі некалькі тысяч чалавек. Многія прыехалі на акцыю з розных рэгіёнаў Беларусі. Як людзі ацэньваюць вынікі “Эўрапейскага маршу”? Меркаваньні людзей на вуліцах Менску.

Слухаць:



Карэспандэнтка: “Як вы ацэньваеце вынікі “Эўрапейскага маршу”?”

Юнак: “Мне ўсё роўна, што там адбываецца. Гэта не маё”.

Спадар: “Я па тэлебачаньні глядзеў. Мне не спадабаліся паводзіны моладзі. Гэта хуліганскія выхадкі. Можа, гэта адмыслова так было зьнята, я ня ведаю. Бо я гэта бачыў толькі на экране”.

Юначка: “Я проста нічога і ня бачыла, і ня чула, і ня ведаю. Таму нічога не магу сказаць пра гэты марш”.

Юнак: “Ня чуў нічога пра гэта. Ніякага меркаваньня ня маю”.

Спадарыня: “Нічога сказаць не магу. Надта не цікаўлюся і ня ведаю, што там адбывалася. Нейкія ўлёткі ў скрынях у людзей былі, але ўвогуле гэта так надта і не афішавалася. Таму я нават і ня ведала, што нешта адбывалася”.

Юнак: “На мой погляд, ніякіх вынікаў не было. Добра было арганізавана, але, магчыма, беларускі народ яшчэ не гатовы да пераменаў”.

Карэспандэнтка: “Як ацэньваеце вынікі “Эўрапейскага маршу”?”

Спадарыня: “Я думаю, што гэта бессэнсоўна. Трэба больш справамі займацца. Каб быць палітыкам, трэба быць падрыхтаваным, дасьведчаным, адукаваным. Трэба ведаць, што патрэбна людзям і ўладзе. Бо некаму трэба пахадзіць і пакрычаць, а камусьці трэба нешта іншае”.

Спадар: “Я ня ведаў і ня чуў. Але СМС-запрашэньне паступала. Я ня ведаю, што там было, бо і тэлевізію не гляджу. Ведаю толькі, што ва ўсіх школах былі дыскатэкі, каб дзеці туды не хадзілі”.

Спадар: “Чуў пра “Эўрапейскі марш”, але сам ня ўдзельнічаў. Шмат можна тлумачыць чаму, але разумею, што далучэньне Беларусі да Эўропы — значна лепш, чым да Расеі. Таму, вядома, падтрымліваю гэта. А яшчэ больш падтрымліваю зьмену сёньняшняга палітычнага рэжыму ў Беларусі”.

• Эўрапейскі марш. Онлайн-рэпартаж, 14.10.2007 • “Мы прайшлі “Эўрапейскім маршам” па цэнтральным праспэкце Менску”. Слайд-рэпартаж, 14.10.2007
XS
SM
MD
LG