Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Вайтовіч: Улады спрабуюць паразумецца з Эўразьвязам


Алесь Дашчынскі, Менск Былы старшыня Савету Рэспублікі, экс-прэзыдэнт Акадэміі навук, прафэсар Аляксандар Вайтовіч лічыць, што “Эўрапейскі марш” цікавіў палітычна актыўных людзей:

“Вельмі добра, што гэта мерапрыемства прайшло. На жаль, магчыма, ня столькі народу было — ну, так думалася, што будзе болей.

Трэба практыкаваць больш такіх мерапрыемстваў, якія б знаходзілі большы водгук у шырокіх колах грамадзтва.

Напрыклад, мерапрыемства, прысьвечанае таму, што льготы зьнялі ва ўсіх, замест таго, каб гэта неяк кампэнсаваць і ўвесьці гэта ў нейкай форме ў пэнсіі, стыпэндыі ці яшчэ куды. Я думаю, што трэба працягваць працу ў гэтым кірунку.

Трэба думаць пра мерапрыемствы, якія цікавілі б ня толькі проста палітычна актыўных, але й тых, якія сёньня палітычна пасіўныя.

Спрабуюць улады неяк знайсьці паразуменьне, кантакты больш цесныя навязаць з Эўразьвязам. Таму яны такім чынам і паставіліся. Хоць там і правакатары былі, і электрычнасьць вылучалі. Усяляк перашкаджалі. Але ня так прама, каб сілавымі мэтадамі”.

• Эўрапейскі марш. Онлайн-рэпартаж, 14.10.2007 • “Мы прайшлі “Эўрапейскім маршам” па цэнтральным праспэкце Менску”. Слайд-рэпартаж, 14.10.2007
XS
SM
MD
LG