Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная воля" абскарджвае рашэнне паводле пазову А.Праляскоўскага


Радыё Свабода Незалежная газета “Народная воля” і журналістка Марына Коктыш падалі касацыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд на рашэньне суду Ленінскага раёну паводле пазову кіраўніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Алега Праляскоўскага да рэдакцыі газэты і супрацоўніцы выданьня. Яны патрабуюць адмяніць вынесенае рашэньне і адмовіць у пазове цалкам – як у частцы грашовай кампэнсацыі, так і ў апублікаваньні абвяржэньня.

Нагадаем, што 1 кастрычніка судзьдзя Тацяна Жулкоўская, разгледзеўшы пазоў Алега Праляскоўскага аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнага ўрону, пастанавіла спагнаць на яго карысьць 25 мільёнаў рублёў з “Народнай волі” і 2 мільёны – з журналісткі выданьня Марыны Коктыш.

Нагодай для пазову стаў артыкул “Уладзімер Холад па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА”, які быў апублікаваны ў “Народнай волі” №№121-122 сёлета 2 жніўня. Публікацыя была зьмешчаная ў разьдзеле “Гучныя справы” і прысвечана затрыманьню за хабарніцтва аднаго з высокіх чыноўнікаў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Прэтэнзіі Алега Праляскоўскага выклікаў фрагмэнт, у якім ішла гаворка пра чуткі ва ўладных кулюарах -- пра тое, што Уладзімер Холад нібыта браў грошы не для сябе, а таксама пра “асаблівыя дачыненьні” Холада з яго непасрэдным начальнікам А.Праляскоўскім, паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

• Штраф "Народнай волі": 25 мільёнаў на карысьць А.Праляскоўскага, 2.10.2007
XS
SM
MD
LG