Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Аркадзь Сабалеўскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САБАЛЕЎСКІ Аркадзь Уладзіслававіч, нар. 1896 у м. Сьмілавічы Менскай вобл., беларус, зь сялян, выш. адук., лекар Усьць-Волмскай pайбальніцы ў в. Усьць-Волма Крастацкага р-ну Ленінградзкай вобл. Арыштаваны 38.02.04. Асуджаны 38.03.25 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як член ПАВ да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.05.19. 68.01.12 справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ -9870-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG