Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч падзякаваў беларусам за ўдзел у “Эўрапейскім маршы”


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч выказаў падзяку тым, хто “чарговым разам праявіў асабістую мужнасьць, прысьвяціўшы Беларусі і справе эўрапейскага выбару дзень 14 кастрычніка”. “Мы даказалі, што ў Беларусі ёсьць людзі, адданыя Айчыне і гатовыя бараніць яе нацыянальны інтарэс”, -- лічыць Аляксандар Мілінкевіч.

Лідэр руху “За свабоду” падзякаваў гэтаксама эўрапейскім палітыкам і дыпляматам за сталую ўвагу да Беларусі і падтрымку барацьбы за свабоду і эўрапейскую будучыню Беларусі.

“14 кастрычніка мы адваявалі сабе частку грамадзкай прасторы, мы паказалі, што мы – моц, і таму ўлада была вымушаная лічыцца з намі ды ісьці на саступкі. Але не забывайма пра дзесяткі затрыманых і несправядліва асуджаных напярэдадні Эўрапейскага маршу, не забывайма пра палітычных вязьняў і сыстэму палітычнага перасьледу, навязаную беларускаму грамадзтву”, -- заявіў Аляксандар Мілінкевіч.

Паводле лідэра руху “За свабоду”, толькі эўрапейская Беларусь мае будучыню як дзяржава, як нацыя свабодных і заможных людзей.

• Эўрапейскі марш. Онлайн-рэпартаж, 14.10.2007 • “Мы прайшлі “Эўрапейскім маршам” па цэнтральным праспэкце Менску”. Слайд-рэпартаж, 14.10.2007
XS
SM
MD
LG