Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое актывістаў “Маладога фронту” знаходзяцца ў Баранавіцкім СІЗА


Любоў Лунёва, Менск Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня і ягоны сябар знаходзяцца ў баранавіцкім сьледчым ізалятары.

Увечары 13 кастрычніка Яраслаў Грышчэня пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што невядомыя намагаюцца зламаць дзьверы кватэры, якую маладафронтаўцы арандавалі на месяц. Яраслаў з сябрам адмыслова прыехалі ў Менск, каб узяць удзел у Эўрапейскім маршы “За Свабоду”.

Міліцыянты затрымалі хлопцаў і адвезьлі ў Баранавічы. Там іх зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар.

Паплечнікі Яраслава Грышчэні лічаць, што ён знаходзіцца ў СІЗА разам з Віктарам Парначовым. Яне непакояцца, што супраць хлопцаў могуць распачаць крымінальную справу за графіці. Напярэдадні суду над Яраславам, які адбыўся 10 верасьня, у Баранавічах на будынку суду з’явіліся надпісы палітычнага зьместу, сярод якіх: “Свабоду палітвязьням”.

Падазраваным у крымінальнай справе тады прызналі толькі Віктара Парначова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG