Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі марш прайшоў вуліцамі Варшавы


Радыё Свабода, Варшава Эўрапейскі марш прайшоў сёньня і ў Варшаве. Беларусы, якія жывуць у польскай сталіцы, а таксама жыхары Варшавы прыйшлі падтрымаць удзельнікаў маршу ў Менску.

Эўрапейскі марш пачаўся на варшаўскім пляцы Канстытуцыі, дзе адбыўся акустычны канцэрт беларускай музыкі.

Варшава, 14.10.2007. Эўрапейскі марш

“Гэтая акцыя робіцца дзеля таго, каб паказаць, што Беларусь – гэта эўрапейская краіна і мае права імкнуцца да Эўразьвязу, паказаць падтрымку палякаў у тым, каб Беларусь была ў эўрапейскай супольнасьці”, – кажа Віталь Лоцманаў, адзін зь лідэраў Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі – арганізатара акцыі.

Варшава, 14.10.2007. Эўрапейскі марш

У маршы ўзялі ўдзел грамадзяне розных эўрапейскіх краінаў:

“Я прыйшоў, каб патрымаць імкненьне беларусаў да Эўразьвязу”.

“Я прыйшла, каб выказаць сваю падтрымку беларусам”.

Былы віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч, які таксама прыйшоў на марш, напярэдадні вярнуўся з польска-беларускай мяжы: у Беларусь, на марш у Менску, яго не ўпусьцілі.

Варшава, 14.10.2007. Эўрапейскі марш

“На шчасьце, я пасьпеў вярнуцца ў Варшаву, каб далучыцца да гэтага маршу, – сказаў Анышкевіч. – Беларусы павінны мець падтрымку. Я добра памятаю з 1970-х гадоў, якімі важнымі для нас былі ўсе акцыі салідарнасьці з-за мяжы. Мы тут, у Польшчы, павінны як мага мацней паказваць беларускім дэмакратычным сілам, што мы іх падтрымліваем”.

Варшава, 14.10.2007. Эўрапейскі марш

Удзельнікі маршу, а іх было каля сотні, прайшлі па адной з цэнтральных вуліц Варшавы – вуліцы Маршалкоўскай – да Банкаўскай плошчы, дзе ў паветра былі выпушчаныя паветраныя шарыкі зь бел-чырвона-белымі стужкамі на знак салідарнасьці зь беларусамі, якія ўзялі ўдзел у маршы ў Менску.

Варшава, 14.10.2007. Эўрапейскі марш

Варшава, 14.10.2007. Эўрапейскі марш
XS
SM
MD
LG