Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радунь: настаўніка трымалі за кратамі, каб ня трапіў на “Эўрапейскі марш”


Ганна Соўсь, Менск Школьны настаўнік зь мястэчка Радунь Воранаўскага раёну Гарадзеншчыны Віталь Куплевіч некалькі гадзінаў таму выйшаў з ізалятару часовага ўтрыманьня. Яго арыштавалі за тры дні да “Эўрапейскага маршу”, куды ён зьбіраўся паехаць.

“Я жадаў паехаць на “Эўрапейскі марш”, але быў арыштаваны за тры дні мясцовымі міліцыянтамі. Быў дастаўлены ў Воранаўскі раённы адзел унутраных справаў, дзе мяне пасадзілі ў ізалятар на трое сутак без суду і сьледзтва.

Я прасядзеў вось да гэтай хвіліны, толькі што выйшаў. Умовы ў ізалятары антысанітарныя, я спаў на дошках. Гэта было зроблена, каб ізаляваць мяне, каб я ня трапіў на “Эўрапейскі марш”, яны ведаюць, што я бываю на такіх акцыях”, — паведаміў Віталь Куплевіч.
XS
SM
MD
LG