Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Машыны каля дому Севярынца ў Віцебску зьніклі пасьля пачатку “Эўрапейскага маршу”


Радыё Свабода А 14-й дня на плошчы Свабоды ў Віцебску зьявіўся міліцэйскі мікрааўтобус. Яшчэ некалькі легкавікоў падвезьлі каля дзясятка людзей у цывільным, якія разышліся вакол плошчы. Дзяжурныя патрулі абыходзілі двары і парк у цэнтры гораду.

Прыхільнікі Аляксандра Мілінкевіча, якія не паехалі на “Эўрапейскі марш” у Менск, меркавалі сабрацца тым самым часам на плошчы Свабоды.

Аднак міліцыянты чакалі марна — нікога са сьцягамі або транспарантамі ім упільнаваць не ўдалося.

Як толькі ў Менску распачаўся “Эўрапейскі марш”, зьніклі абедзьве машыны, якія апошнія двое сутак дзяжурылі каля дому, дзе жыве Павал Севярынец. Цяпер Павал даведваецца навіны зь Менску праз тэлефон.

Не ўдалося даехаць да сталіцы двум актывістам з райцэнтру Чашнікі. Машыну, у якой ехалі Аляксей Александровіч і Аляксандар Доўгі, каля першай дня супрацоўнікі ДАІ спынілі на дарозе Лепель — Менск.

Абодва хлопцы знаходзяцца ў Лепельскім райаддзеле ўнутраных справаў, куды іх даставілі пад міліцэйскім канвоем — нібыта для праверкі іхнае машыны.
XS
SM
MD
LG