Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Званок на Свабоду: "Расейская імпэрыя сама разваліцца".


Радыё Свабода Агляд званкоў за 14 кастрычніка, нядзелю

Спадар: “Канечне, усім зразумела, што мова дыпляматыі — гэта мова завуаляваная. Так вось, я перакладаю 12 умоваў Эўразьвязу. Фактычна гэта ўсё прывядзе да аднаго: Лукашэнка памяняецца месцамі з Казуліным, толькі тэрмін будзе значна большы. Ён на гэта ніколі ня пойдзе, ніколі не дазволіць. Такога ня можа быць”.

Пянькоўская Лідзія, інвалід 2-й групы, Менск: “Мне цяжка хадзіць, цяжка стаяць. Нягледзячы на такі стан здароўя, я пайду на Марш свабоды. Гэтым я хачу засьведчыць, што мы, беларусы, годная, працавітая нацыя, і мы павінны жыць у Эўразьвязе разам з дэмакратычнымі й заможнымі краінамі”.

Людміла Белахвостава: “Мы ўсе чуем, як прапагандысцкая машына сучаснага рэжыму людзей, якія дбаюць пра беларускую культуру і беларускую мову, называюць “зацыкленымі”. Багушэвіч і Колас, Максім Багдановіч, Арсеньнева, Геніюш і Каганец, Дубоўка, Гілевіч, Чачот, Аляхновіч — імёны як звон, як вянец.

Вялікі Купала — прарок наш народны, Наша легенда і слава, і быль, І нацыі цэлай сумленьне і годнасьць, Кожнаму родны наш дзядзька Васіль. Нашай культуры і матчынай мовы Рупліўцы і воі, што сталі ў шыхты. Нашы малітвы і нашы замовы… Бог Усёмагутны, іх слухаеш Ты. Нашчадкі Скарыны, іх геній і сіла. Вякі ад суседзяў — пагарда, прымус. І зараз манкуртаў сучасных засільле Ідзе скрозь грамы: “Жыве Беларусь!” А грамадзянін —– цю-цю, самавіты, Невук, што выплыў на хвалі брыдот, Бачыць зацыкленых, славай спавітых, За іх аб краіне бясконцасьць турбот. Сказаць маю гонар усім: глухім,









сьляпым,











абыякавым, Што ў тую зацыкленую грамаду зь бясконцай павагай, Аддана, зацята я ў шэрагі іх з асалодай іду. Верш Яна Грыба. Вялікі дзякуй”.

Спадар: “Паважаная “Свабода”, у мяне зварот на Лукашэнкі. Паважаны Аляксандар Рыгоравіч, вы ніколі не дачакаецеся ніякіх танкаў, што пойдуць празь Беларусь на Расею. Не кажыце бязглузьдзіцы. Расейская імпэрыя сама разваліцца — паводле закону несумяшчальнасьці рэлігіі прымусова аб’яднаных народаў, што мы і бачым цяпер у сьвеце на прыкладзе Чэхаславаччыны, Югаславіі, Ізраілю і Палестыны, Іраку ды іншых. Дзякую”.
XS
SM
MD
LG