Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Бялых: “Тое, што робяць дэмакратычныя сілы Беларусі, вельмі важна і для Расеі”


Іна Студзінская, Менск Падтрымаць беларусаў на “Эўрапейскі марш” прыехаў лідэр расейскага Саюзу правых сілаў Мікіта Бялых. Вось што ён сказаў у інтэрвію Радыё Свабода:

“Наша партыя, Саюз правых сілаў, супрацоўнічае і ўзаемадзейнічае зь беларускімі аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі, найперш з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй Беларусі.

Я лічу, тое, што робяць дэмакратычныя сілы Беларусі, вельмі важна і для Расеі. Мы вельмі блізкія дзяржавы ня толькі геаграфічна, але і мэнтальна. Мне падаецца прынцыпова важным паказаць грамадзтву, што мы гатовыя зрабіць эўрапейскі выбар.

“Эўрапейскі марш” — гэта ня марш у бок Эўропы як нейкага геаграфічнага вызначэньня, а марш у падтрымку эўрапейскіх каштоўнасьцяў: разьвітай рынкавай эканомікі, дэмакратычнай пабудовы дзяржавы, шматпартыйнага кантролю грамадзянскай супольнасьці.

Насамрэч у нас цяпер таксама праходзіць своеасаблівы “Эўрапейскі марш”, толькі называецца гэта парлямэнцкімі выбарамі. Расейскаму грамадзтву таксама прапанаваны выбар — альбо мы імкліва рушым да аднапартыйнай аўтарытарнай сыстэмы (асабліва пасьля таго, як прэзыдэнт Пуцін узначаліў сьпіс “Адзінай Расеі”), альбо мы ўсё ж такі пакажам гатовасьць расейцаў зрабіць эўрапейскі выбар.

Таму я знаходжуся ў Беларусі, каб падтрымаць маіх сяброў і спадзяюся, што беларусы таксама падтрымаюць нас, нашу партыю на выбарах парлямэнцкіх”.

Радыё Свабода
XS
SM
MD
LG