Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых гарадзенскіх актывістаў адпусьцілі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Кіраўніка абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчыка, а таксама Анатоля Хацько і Сяргея Антусевіча пратрымалі ў Гарадзенскім РАУС некалькі гадзінаў і адпусьцілі. Пасьпець на Эўрапейскій марш у сталіцу стала нерэальным, і таму яны былі вымушаны адмовіцца ад паездкі, сказаў Сяргей Антусевіч, які кіруе арганізацыяй Незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве “Горадня Азот”.

Цяпер спадар Антусевіч знаходзіцца ў шынамантажы, там пацьвердзілася, што два колы ягонай машыны былі парэзаны нажом на стаянцы, таму ён мусіў з С.Мальчыкам ехаць у Менск машынай А.Хацько, аднак яе затрымалі ў Гарадзенскім раёне міліцыянты. У райаддзеле міліцыі ўсіх трох трымалі паасобку, у іх бралі тлумачэньні з нагоды абрабаванай кватэры. Спадар Антусевіч зазначае, што міліцыянты папросту цягнулі час, паколькі мелі заданьне пратрымаць іх у пастарунку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG