Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: у кватэру да Севярынцаў спрабуюць трапіць невядомыя


Радыё Свабода Невядомыя асобы прыблізна гадзіну таму пачалі званіць у дзьверы кватэры, дзе жыве палітык Павал Севярынец і ягоныя бацькі. Сям’я Севярынцаў прыняла рашэньне дзьверы не адчыняць.

Павал распавядае, што на лесьвічнай пляцоўцы выключана сьвятло, таму ня бачна тых, хто стаіць за дзьвярыма кватэры. Да таго ж, у пад’езд можна трапіць, толькі набраўшы на дамафоне нумар кватэры. Ніхто зь сям’і Севярынцаў ня чуў сігналу дамафону. Значыць, невядомым асобам дзьверы ў пад’езд адчынілі суседзі. Зазвычай так бывае ў тым выпадку, калі хтосьці прадстаўляецца міліцыянтам, супрацоўнікам МНС або "хуткай дапамогі".

Павал Севярынец не выключае, што да яго ў кватэру спрабуюць трапіць невядомыя асобы, якія пільнавалі выхады з пад’езду на вуліцу: там цягам апошніх сутак па чарзе дзяжураць дзьве машыны.

Учора Павал атрымаў позву ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Першамайскага райаддзела, куды яго выклікалі сёньня на 15-ю гадзіну. Але палітык вырашыў не выходзіць з дому, бо засьцерагаецца магчымых правакацый. Ён не выключае, што яго спрабуюць ізаляваць напярэдадні Эўрапейскага маршу, абвінаваціўшы, да прыкладу, у нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы.

Паўла Севярынца 13 кастрычніка выклікаюць на допыт, 12.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG