Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве канфіскаваныя незалежныя выданьні


Радыё Свабода Незалежныя выданьні “Наш Магілёў”, “Народны фронт” ды беларускамоўную вэрсію брашуры “Што Эўрапейскі саюз можа даць Беларусі” канфіскавалі міліцыянты Ленінскага аддзелу ўнутраных спраў Магілёва.

Паводле пратаколу, міліцыянты забралі 45 асобнікаў “Нашага Магілёву”, 16 – “Народнага фронту” ды 12 брашураў. Канфіскацыі міліцыянты патлумачылі адсутнасьцю ў выданьнях выходных дадзеных.

Газэты “Наш Магілёў” ды “Народны фронт” і брашура “Што Эўрапейскі саюз можа даць Беларусі” прысьвечаныя “Эўрапейскаму маршу” і 12 прапановам Эўразьвязу на наладжваньне адносінам з афіцыйным Менскам.

Выданьні распаўсюджвалі ў цэнтры Магілёва на пешаходнай вуліцы Ленінскай грамадзкія актывісты Віталь Макаранка, Сяргей Нягацін, Аляксандар Анісімаў ды Канстанцін Яўсееў. Усё яны былі затрыманыя і правялі ў Ленінскім аддзеле міліцыі дзьве гадзіны. Пасьля пераліку выданьняў і праверкі пашпартоў актывістаў адпусьцілі.

Магілёў: Зьміцер Салаўёў застанецца ў турме да заўтра, 12.10.2007 Магілёў: Уначы затрымалі Зьмітра Салаўёва, 12.10.2007 Магілёў: у грамадзян Даніі міліцыянты забралі пашпарты, 11.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG