Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Другі раз за дзень затрымалі віцебскага актывіста Сяргея Парсюкевіча


Радыё Свабода, Віцебск Супрацоўнікі ДАІ правяраюць машыну актывіста руху "За Свабоду!" Сяргея Парсюкевіча. Ён сам заклеіў сабе рот скотчам і зносіцца з супрацоўнікамі міліцыі ў пісьмовай форме – піша на паперы адказы на ўсе іхныя пытаньні.

Спадар Парсюкевіч раней казаў журналістам, што апошнім часам знарок бярэ з сабою скотч, каб мець магчымасьць засьцерагчыся ад правакацыяў. За тое, што ён нібыта нецэнзурна выражаўся ў людных месцах, былому маёру міліцыі ўжо неаднойчы даводзілася адбываць "суткі" напярэдадні буйных палітычных акцыяў. На ягоную думку, напярэдадні Эўрапейскага маршу сытуацыя паўтараецца.

Сёньня зранку Сяргей Парсюкевіч быў выкліканы да начальніка абласной управы ДАІ за бел-чырвона-белую налепку на заднім шкле. Адразу пасьля таго, як ён выйшаў з гэтае ўстановы, яго спынілі некалькі міліцыянтаў з Кастрычніцкага РАУСу. Актывіста затрымалі й павезьлі на разьбіральніцтва паводле скаргі, якую напісаў дырэктар Смаленскага рынку, дзе Сяргей Парсюкевіч ачольвае раду прадпрымальнікаў.

Даўшы неабходныя тлумачэньні ў міліцыі, спадар Парсюкевіч быў накіраваўся дахаты, але па дарозе яго другі раз спынілі – гэтым разам супрацоўнікі ДАІ. Міліцыянты заявілі, што мусяць пераканацца, ці ня лічыцца машына ва ўгоне. Цяпер Сяргея Парсюкевіча трымаюць у міліцэйскай машыне, не дапускаючы ў сьведкі размовы нават ягоную жонку Натальлю.

Віцебск: актывіста затрымалі за патрыятычную налепку на машыне, 10.10.2007 Віцебск: затрыманы актывіст аб''явіў галадоўку на знак пратэсту, 23.03.2007
XS
SM
MD
LG