Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрочышчы Курапаты маліліся пратэстанцкія сьвятары


Алесь Дашчынскі Сёньня ва ўрочышчы Курапаты 25 пратэстанцкіх сьвятароў адслужылі пастырскую малітву пакаяньня за грахі камунізму.

Гэтая малітва праведзена з нагоды дня памяці 28 кастрычніка. У гэты дзень у эвангельскіх цэрквах Беларусі адбудзецца малітва за прабачэньне грахоў камунізму.

Адзін з удзельнікаў малітвы пастар Антоні Бокун сказаў:

“Мы верым, пакуль у Беларусі не адбудзецца пакаяньне за грахі камунізму, датуль Беларусі будзе зачынены шлях да Божага блаславеньня. Бо Біблія кажа, што нявінная кроў кліча да Госпада”.

Пратэстанцкія сьвятары падчас малітвы ў Курапацкім лесе

• Грамадзкі камітэт аднаўляе Крыж “Пакутнікам Беларусі" , 13.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG