Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра – Эўрапейскі марш


Алесь Дашчынскі, Менск Старшыня аргкамітэту “Эўрапейскага маршу” Віктар Івашкевіч заявіў: “Усё застаецца ў заяўленых формах. Мілінкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў прыйсьці да цырку і адтуль накіравацца да Акадэміі навук. Іншыя заяўнікі прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу, каб забраць людзей, якія не даведаліся пра Акадэмію навук і павесьці іх да Акадэміі навук. Адтуль удзельнікі акцыі пойдуць на плошчу Бангалор, дзе адбудзецца мітынг”.

Перад Эўрапейскім маршам міліцыя затрымала каля 25 актывістаў.

Віктар Івашкевіч сказаў:

“Гэтыя дзеяньні ўладаў скіраваны на запалохваньне людзей. Іх арыштавалі па сьпісах актывістаў. Але гэта значна меней, чым было перад 25 сакавіка гэтага году і перад 19 сакавіка мінулага. Мэта такая: паарыштоўваць людзей, незалежныя мэдыі пра гэта паведамяць і людзі з дэмакратычнымі поглядамі могуць напалохацца. Бо рэальна сарваць падрыхтоўку да акцыі арыштам людзей у рэгіёнах, якія не займаюцца непасрэдна арганізацыяй у Менску, – такой мэты ставіцца ня можа. Адзіная задача – застрашыць”.
XS
SM
MD
LG