Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Паўла Севярынца выклікаюць у міліцыю


Алесь Дашчынскі Лідэр стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец мае пазоў зьявіцца на допыт у крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Першамайскага райаддзела на 15 гадзінаў.

Ля дому палітыка ў Віцебску дзяжураць дзьве міліцэйскія машыны. Яны мяняюцца а 8-й гадзіне ўвечары і ўранку. Павал Севярыне сказаў: “Яны чакаюць, што я выйду на допыт, альбо паспрабую неяк прасачыцца і выехаць з Віцебску. Гэта абсурд, практычна яны арганізавалі хатні арышт. Яшчэ адзін сэрвіс ад міністэрства ўнутраных справаў. Прычыны выкліку П.Севярынец ня ведае. “Проста ім трэба, каб я выйшаў з хаты. Бо ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі які там можа быць допыт, калі ў мяне скончыліся ўсе справы па заканчэньні тэрміну 15 жніўня. Глупства проста прыдумана для адчэпкі. Ужо нават з паліклінікі тэлефанавалі, ці не хачу я прайсьці флюараграфію”.
XS
SM
MD
LG