Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Кароль Абляк


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АБЛЯК Кароль Андрэевіч, нар. 15.11.1889 на х. Навінкі Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, непісьменны, селянін, аднаасобная гаспадарка на х. Навінкі. Арыштаваны 37.08.23. Асуджаны 37.09.05 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за к/р агітацыю, шпіянаж на карысьць Польшчы,паводле арт. 68, 72 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Віцебскай турме 37.12.26. 58.12.24 справа пераглядалася Вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 13550-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” будуць друкавацца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы будзем узгадваць адно імя, успамінаць пра адно жыцьцё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG