Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрыманы моладзевы актывіст Станіслаў Кавалеўскі


Радыё Свабода Падрабязнасьці затрыманьня моладзевага актывіста Станіслава Кавалеўскага невядомыя.

Учора ўвечары зь ізалятара часовага ўтрыманьня ён паінфармаваў свайго сябра Андрэя Дзьвігуна, дзе знаходзіцца. Той адразу ж паведаміў пра затрыманьне актывіста праваабаронцу Барысу Бухелю.

У ізалятары часовага ўтрыманьня пацьвердзілі, што Станіслаў Кавалеўскі знаходзіцца там. Паведамляць, за што яго зьняволілі, у ізалятары адмовіліся.

Тым часам у Бабруйску міліцыя спрабуе запалохаць мясцовых актывістаў, каб яны ня ехалі на “Эўрапейскі марш”. Актывісткам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таісіі Кабанчук і Алене Мядзьведзевай трэці дзень запар міліцыянты намагаюцца ўручыць позвы на прафіляктычную гутарку. Ігара Ходзьку, Алеся Чыгіра ды Сяргея Лацінскага ўжо выклікалі да ўчастковага на чатырнаццатага кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG