Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: міліцыі загадалі затрымліваць апазыцыянэраў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Пінскі гарадзкі аддзел унутраных спраў выклікаюць Зьмітра Кісяля – школьніка, сябра грамадзкай арганізацыі “Гісторыка”. Учора ўвечары міліцыянты і некалькі чалавек у цывільным правялі вобшук у кватэры бацькоў Зьмітра.

У паведамленьні для Радыё Свабода Зьміцер Кісель адзначае, што міліцыянты сканфіскавалі сыстэмны блёк кампутара і гістарычную літаратуру:

“У мяне дапытваліся, хто ў Пінску зьбіраецца на “Эўрапейскі марш”. Пагражалі штрафам, арыштам, праблемамі пры паступленьні ў вышэйшую навучальную ўстанову. Цікавіліся рукапісамі гістарычных артыкулаў, якія я пэрыядычна зьмяшчаю ў інтэрнэце. Таксама сканфіскавалі рукапіс кнігі “Беларуская Вясна”, якую я ўкладаю да 90-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі”.

Са словаў Зьмітра Кіселя, пасьля вобшуку тая ж група накіравалася да студэнта магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, сябра руху “За Свабоду” Вадзіма Макеева.

“Усіх затрымліваць, нягледзячы ні на што”

“У мяне ўся аргтэхніка ўжо была разабраная, а на запчасткі яны не паквапіліся, – паведаміў нашаму радыё Вадзім Макееў, – забралі толькі мэтадычную літаратуру па навучаньню ў ЭГУ”.

Таксама Вадзім Макееў адзначае, што міліцыянты настойліва рэкамэндавалі не адлучацца ў выходныя зь Пінску.

“Яны паведамілі, што існуе сьпіс грамадзкіх актывістаў у рэгіёне, і ўлады далі каманду міліцыі “усіх затрымліваць, нягледзячы ні на што”, – кажа Вадзім Макееў.

Пінск: ператрус у кватэры сябра апазыцыі, 14.09.2007 Пінск: у школьніка “зьявіліся непрыемнасьці” за яго артыкулы ў інтэрнэце, 19.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG