Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве гасьцявалі “Наша ніва” і “ARCHE”


Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве і Бялынічах адбыліся сустрэчы чытачоў газэты “Наша ніва” і часопісу “ARCHE” з рэдактарамі гэтых выданьняў. Пабачыцца з Андрэем Скурком і Валерам Булгакавым прыйшлі каля чатырох дзясяткаў чалавек. Сустрэча, якую арганізавала магілёўская гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы, праходзіла ў прыватным грамадзкім цэнтры.

Сустрэча ў Бялынічах доўжылася крыху болей за гадзіну. У Магілёве Андрэй Скурко ды Валер Булгакаў выступалі тры з паловай гадзіны. За гэты час яны пасьпелі выказацца на тэмы беларускай палітыкі, культуры, гісторыі, а таксама адказаць на пытаньні чытачоў.

“Гэтая доўгая дарога да Магілёва нас стаміла, але тут мы атрымалі вялізарны энэргетычны зарад і здолелі падчас сустрэчы нават адпачыць, – сказаў адразу па заканчэньні сустрэчы галоўны рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Скурко. – Пытаньняў было няшмат, але мы здолелі зразумець, што турбуе магілёўцаў, а іх турбуе тое, што і ўсю Беларусь. У гэтым нашыя інтарэсы супалі. Мы прывезьлі з сабою шмат кніг, якія ў Беларусі амаль немагчыма распаўсюдзіць праз афіцыйную сетку дыстрыбуцыі, і ўпэўніліся, што попыт на іх у Магілёве ёсьць, а значыць, нашая праца ня марная”.

Валер Булгакаў прэзэнтаваў у Магілёве новы нумар “ARCHE”:

“Магчыма, прэзэнтацыя новага нумару крыху парадаксальная, бо ён прысьвечаны разбурэньню гістарычнай часткі Горадні. Мы так вырашылі, што прэзэнтаваць яго будзем у Магілёве. Для нас Магілёў удзячная аўдыторыя. Беручы пад увагу, што ён знаходзіцца на ўсходзе Беларусі, тут нас традыцыйна цёпла сустракаюць. Насуперак усім змрочным прагнозам попыт на нашыя кнігі, пытаньні сьведчаць, што беларушчына ў Магілёве жыве”.

• Магілёў: Даніла Жукоўскі атрымаў прэмію часопісу "ARCHE", 01.12.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG