Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Гомелі рэдка ўжываецца беларуская мова?


Радыё Свабода Апытаньне на гомельскіх вуліцах.

Спадар: “Беларуская мова не ўжываецца таму, што працэс беларусызацыі пачаўся пазьней, чымсьці гэта патрэбна было самой дзяржаве”.

Спадарыня: “Калі чалавек пачынае ў нас размаўляць на беларускай мове, гэта выклікае надзвычай нэгатыўную рэакцыю ўладаў – ён адразу залічваецца ў апазыцыю, у сябры нейкай апазыцыйнай партыі”.

Спадар: “Мне прасьцей размаўляць на расейскай мове”.

Спадар: “Я спрабаваў размаўляць па-беларуску, але мне зрабілі заўвагу, што ў мяне дрэнна атрымліваецца, непрыгожа гучыць”.

Спадарыня: “На беларускай мове размаўляюць грамадзяне Беларусі. А сапраўдных грамадзянаў у нас вельмі мала, ёсьць толькі насельнікі гэтай тэрыторыі”.

Спадар: “Па-першае, у нас ня карыстаюцца мовай улада, чынавенства. Гэта мэтанакіраваная палітыка ўладаў. Чынавенства ўжывае нейкую сваю мову – ня расейскую й ня беларускую”.

Спадарыня: “У нас народ такі! Просты й абыякавы”.

Спадар: “У нашых школах ня вучаць дзяцей беларускай мове на такім узроўні, на якім яна павінна выкладацца. Яе ставяць на другі плян – пасьля расейскай”.

Спадарыня: “У сям’і не размаўляюць па-беларуску. Так ужо прызвычаіліся”.

Спадарыня: “Я сама – з Расеі, беларускай мовы ня ведаю”.

Спадар: “Як каму падабаецца, так і размаўляюць”.

Спадарыня: “Нас не прывучылі да беларускай мовы зь дзяцінства. Я асабіста навучалася ў той час, калі нам дазвалялі не вывучаць беларускую мову”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG