Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: студэнтаў-каліноўцаў паўтары гадзіны трымалі на чыгуначным вакзале


Сяргей Астраўцоў, Горадня На гарадзенскім чыгуначным вакзале памежнікі забралі пашпарты ў двух-студэнтаў-каліноўцаў — Сьцяпана Сьвідэрскага і Аляксея Трубкіна, а мытнікі правялі догляд іхніх рэчаў. Хлопцы прыехалі цягніком з Польшчы.

Іх пратрымалі паўтары гадзіны ў памяшканьні для кантролю пасажыраў, што прыбываюць з-за мяжы, а потым адпусьцілі. Сьцяпан Сьвідэрскі навучаецца ў Гданьску, а Аляксей Трубкін — у Беластоку.
XS
SM
MD
LG