Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч можа быць прыцягнуты да адказнасьці


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч будзе прыцягнуты да адказнасьці, калі яго заявы пра зьмены фармату вулічнай акцыі "Эўрапейскі Марш" прывядуць да парушэньня грамадзкага парадку. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявіў намесьнік начальніка Гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў Аляксандар Найдзенка.

Аляксандар Мілінкевіч будзе прыцягнуты да адказнасьці, калі яго заявы пра зьмены фармату вулічнай акцыі "Эўрапейскі марш" прывядуць да парушэньня грамадзкага парадку. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявіў намесьнік начальніка Гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў Аляксандар Найдзенка.

Паводле яго словаў, менская міліцыя ў часе "Эўрапейскага маршу" будзе дзейнічаць паводле сытуацыі і "нікому ня будзе дазволена парушыць закон".

Аляксандар Мілінкевіч раней казаў, што прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу, хаця дазволены Менгарвыканкамам і прыняты арганізатарамі маршрут ад будынку прэзыдыюма Акадэміі Навук да парку Дружбы народаў, дзе павінен адбыцца мітынг.

Ці прыедуць рэгіянальныя актывісты на “Эўрапейскі марш”?, 12.10.2007
XS
SM
MD
LG