Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Госьць начнога эфіру – грамадзкі рэдактар тыдня Сяргей Сямёнаў


Радыё Свабода Госьцем “Начной Свабоды” будзе гомелец Сяргей Сямёнаў – ён выступіў грамадзкім рэдактарам сёньняшняга вечаровага эфіру “Свабоды”.

У нашым начным эфіры – аповед пра адкрыцьцё ў Менску бюро расставаньняў. Людзі на менскіх вуліцах адкажуць на пытаньне, якія словы найлепей казаць пры расставаньні.

Таксама ў “Начной Свабодзе” – рэпартаж з адкрыцьця выставы памяці мастака Міколы Селешчука і – па сьлядох бронзавага посьпеху беларускіх баскетбалістак на чэмпіянаце Эўропе – размова пра тое, ці стане баскетбол у Беларусі важным для дзяржавы відам спорту.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў завершыць аповед пра творчасьць гурту “Сузор’е”, а ў “Начной чытанцы” будуць гучаць вершы менскай паэткі Антаніны Хатэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны – у перадачы “Госьць на “Свабодзе” запіс адказаў палітыка Аляксандра Мілінкевіча на пытаньні слухачоў радыё; а 23.33 у “Экспэртызе “Свабоды” аналіз сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі для расейскіх журналістаў; а 23.45 – “Падарожжа “Свабоды”: чарговая перадача цыклю Ягора Маёрчыка “Абеды ў Івянцы”.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG