Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч прыехаў у Віцебск на запрашэньне чэмпіёна сьвету Каныгіна


Радыё Свабода, Віцебск Заслужаны майстар спорту міжнароднай клясы, шматразовы чэмпіён сьвету і Эўропы ў грэка-рымскай барацьбе Ігар Каныгін — даўні прыхільнік і аднадумец Аляксандра Мілінкевіча.

Вядомы спартовец запрасіў лідэра стваранага руху “За Свабоду!” прыехаць на спаборніцтвы, якія штогоду ладзіць з уласнае ініцыятывы.

12-ты міжнародны турнір у грэка-рымскай барацьбе на прыз Ігара Каныгіна распачаўся сёньня ў Віцебску ў спартовым комплексе “Камсамолец”. Традыцыйна ў ім бяруць удзел юнакі да дваццаці гадоў.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, яго ўпершыню запрасілі на адкрыцьцё турніру як госьця, і ён з задавальненьнем прыехаў на запрашэньне сябра й аднадумцы.

Віцебск, 12.10.2007. Аляксандар Міілнкевіч прыехаў у Віцебск на запрашэньне чэмпіёна сьвету Каныгіна. Аляксандар Мілінкевіч і шматразовы чэмпіён сьвету і Эўропы ў грэка-рымскай барацьбе Ігар Каныгін каля спарткомплексу “Камсамолец” Аляксандар Мілінкевіч і шматразовы чэмпіён сьвету і Эўропы ў грэка-рымскай барацьбе Ігар Каныгін каля спарткомплексу “Камсамолец”

Ігар Каныгін прапанаваў Аляксандру Мілінкевічу далучыцца да шэрагу вядомых спартоўцаў, трэнэраў, судзьдзяў ды іншых афіцыйных асобаў, якія ўдзельнічалі ў адкрыцьці.

Многія зь іх пазналі Аляксандра Мілінкевіча, але пачынаць зь ім размоваў ня сталі.

Адкрыцьцё турніру здымала віцебскае тэлебачаньне. Аднак ці трапяць у тэлеэтэр кадры з Аляксандрам Мілікевічам, які стаіць поруч з чэмпіёнам — гаспадаром турніру Ігарам Каныгіным, пакуль невядома. Тэлегледачы ўбачаць гэты рэпартаж толькі позна ўвечары.

Віцебск, 12.10.2007. Аляксандар Міілнкевіч прыехаў у Віцебск на запрашэньне чэмпіёна сьвету Каныгіна. Падчас адкрыцьця 12-га міжнароднага турніру ў грэка-рымскай барацьбе на прыз Ігара Каныгіна Падчас адкрыцьця 12-га міжнароднага турніру ў грэка-рымскай барацьбе на прыз Ігара Каныгіна

• Глыбокае: турнір па пэйнтболе памяці земляка-патрыёта, 20.08.2007
XS
SM
MD
LG