Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Караганаў: Такая саюзная дзяржава рэальна існаваць ня можа


Уладзімер Глод, Менск Старшыня Рады ў замежнай і абароннай палітыцы Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Караганаў гэтак ацэньвае выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што “Расея два гады таму назад пачала аднабакова выходзіць з дамоваў і пагадненьняў, падпісаных у рамках саюзнай дзяржавы”:

“Дамова гэтая ніколі не працавала, альбо, мякчэй кажучы, у значнай ступені не працавала. Яна выкарыстоўвалася спадаром Лукашэнкам для прыкрыцьця сваёй палітыкі ўнутры краіны. Гэта з аднаго боку. А з другога — дзеля выцягваньня з Расеі субсыдыяў.

Калі ён убачыў, што далей субсыдыяў цягнуць не атрымліваецца, дык ён, можа, ужо дваццаты раз спрабуе зьвінаваціць ва ўсім Маскву.

З майго гледзішча, дамова гэтая была нежыцьцяздольная. Саюзная дзяржава ня можа рэальна існаваць, калі ў адной з краінаў існуе хаця б паўдэмакратычная, але капіталістычная эканоміка, а ў другой — сацыялістычная, і ўсталяваны пэўны палітычны рэжым”.

• А.Лукашэнка выступае перад расейскімі журналістамі, 12.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG