Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прыедуць рэгіянальныя актывісты на “Эўрапейскі марш”?


Вячаслаў Кулік, Менск Напярэдадні “Эўрапейскага маршу” ў рэгіёнах Беларусі затрымалі й арыштавалі больш за дваццаць пяць дэмакратычных актывістаў. Ці прыедуць людзі з рэгіёнаў на “Эўрапейскі марш”? Адказы з Горадні, Пухавічаў і Пінску запісаў наш карэспандэнт.

У Горадні арыштавалі ўжо шасьцёх грамадзкіх актывістаў. Некаторых іншых, як кажа сябар Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель, перасьледуе міліцыя:

“А сёмай раніцы на хатні тэлефон быў званок зь міліцыі. Я палічыў непатрэбным гаварыць з тымі, якія хлусяць у судах і цынічна затрымліваюць актывістаў апазыцыі”.

“На “Эўрапейскі марш” прыедуць тыя актывісты, што маюць сумленьне”

Раман Юргель кажа, што Гарадзеншчына на “Эўрапейскім маршы” будзе прадстаўленая шырока:

“На “Эўрапейскі марш” у Менск прыедуць тыя актывісты, што маюць сумленьне. Рэпрэсіі, якія прайшлі ў Горадні, канечне, выклікалі страх у шараговых грамадзянаў. Але ж тыя людзі, у асноўным маладыя, хто жадае паехаць, абавязкова даедуць”.

“Моладзь больш прывабліваюць ідэі інтэграцыі ў Эўропу, чым аб’яднаньне з Расеяй”

Ад Меншчыны найвялікшыя групы арганізаваныя ў Барысаве, Маладэчне, Слуцку, Салігорску.

Пра пляны актывістаў, якія жывуць у невялікіх райцэнтрах, апавядае Алесь Васьковіч — старшыня Пухавіцкай рады БНФ:

“Адтуль таксама ёсьць нямала людзей, якія будуць удзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Вельмі добрая задума маршу — папулярызацыя тых прапановаў, якія Эўропа вылучыла для Беларусі. Ніхто ня хоча жыць у таталітарнай дзяржаве. Вядома, што моладзь прывабліваюць больш ідэі інтэграцыі ў Эўропу, чым аб’яднаньне з Расеяй”.

Будзем спрабаваць усялякімі шляхамі прабрацца ў Менск

На Берасьцейшчыне напярэдадні асудзілі моладзевых актывістаў Юрку Бакура і Інгу Абрамаву. Але, як лічыць сябра руху “За Свабоду” Вадзім Макееў, КДБ і міліцыі ня ўдасца ізаляваць у рэгіёне іншых удзельнікаў “Эўрапейскага маршу”:

“Ёсьць некалькі групаў. Групы між сабой не кантактуюць. Нам гэта патрэбна для бясьпекі. Будзем спрабаваць усялякімі шляхамі прабрацца ў Менск. Я мяркую, што ўжо зьмяніць нічога немагчыма.

Мы — моладзь. Мы — сьвядомая моладзь. Кіраваць заўтра гэтай краінай толькі нам. Гэта наша будучыня. Гэта наша краіна”.

• Гомель: лідэры абласной арганізацыі АГП галадаюць у ізалятары, 12.10.2007 • Магілёў: Уначы затрымалі Зьмітра Салаўёва, 12.10.2007 • У Берасьці асудзілі моладзевую актывісту Інгу Абрамаву, 11.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG