Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі марш са "Свабодай"


Радыё Свабода 14 кастрычніка сачыце за падзеямі "Эўрапейскага маршу" ў Менску ў рэжыме рэальнага часу на інтэрнэт-сайце і ў жывым эфіры Радыё Свабода.

Онлайн-рэпартаж, інтэрвію з арганізатарамі і ўдзельнікамі маршу, наўпроставыя ўключэньні зь месца падзеяў.

Фотарэпартажы зь менскіх вуліц, відэа, паведамленьні з акцыяў у падтрымку беларускай дэмакратыі ў сталіцах іншых краін сьвету.

Сачыце за "Эўрапейскім маршам" разам са "Свабодай"!

Зварачаем вашу ўвагу на тое, што некаторыя незалежныя інфармацыйныя сайты ў дні масавых акцыяў апазыцыі бываюць тым або іншым чынам заблякаваныя. Калі гэтак адбудзецца і ў дзень “Эўрапейскага маршу” - карыстайцеся паслугамі проксі-сэрвэраў, выхад на якія можна знайсьці праз пошукавыя сайты, напрыклад, google.com - задайце пошук на словы “proxy server".

***

СТАНЬЦЕ КАРЭСПАНДЭНТАМ "СВАБОДЫ" 14 КАСТРЫЧНІКА!

Калі ў вас будзе магчымасьць назіраць за падзеямі на “Эўрапейскім маршы” і вакол маршу –

зрабіце фота

здыміце відэа*

дашліце на адрасы svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

прышліце СМС на нумар 391 22 24

пазваніце на тэлефон у Менску 266 39 52

Станьце карэспандэнтам "Свабоды" 14 кастрычніка!

* Калі вы маеце відэа, напішыце нам на адрас svaboda@rferl.org, і мы ўдакладнім спосаб дасланьня матэрыялаў
XS
SM
MD
LG