Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць Паўла Юхневіча і Мікіту Сасіма


Любоў Лунёва, Менск У судзе Фрунзенскага раёну Менску разглядаюць адміністрацыйныя справы актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Юхневіча і Мікіты Сасіма.

Хлопцаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага раёну ў мікрараёне Сухарава. У іх знайшлі інфармацыйныя матэрыялы пра "Эўрапейскі марш" – акцыю, якую дазволілі гарадзкія ўлады.

Маладзёнаў абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

У суд прывезьлі вялікую колькасьць сьведкаў зь ліку супрацоўнікаў міліцыі , зь якіх толькі 1 здолеў адказаць на пытаньні судзьдзі.

Паплечнікі М.Саміма і П.Юхневіч назвалі затрыманьні папераджальнай мерай, каб ізаляваць хлопцаў на час правядзеньня "Эзрапейскага маршу".
XS
SM
MD
LG