Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкая ініцыятыва “Беларусь – у Раду Эўропы” падтрымала Эўрапейскі марш


Алег Грузьдзіловіч, Менск Актывісты грамадзкай ініцыятывы “Беларусь – у Раду Эўропы” правялі ў Менску прэсавую канфэрэнцыю, на якой заявілі пра падтрымку Эўрапейскага маршу, які пройдзе 14-га кастрычніка.

“Мы верым, што ўсе прыхільнікі эўрапейскага выбару для Беларусі аб’яднаюцца і гэтым прымусяць лічыцца з намі афіцыйную ўладу. Выдатная магчымасьць для аб’яднаньня – Эўрапейскі марш, на які зьбіраюцца прыйсьці і нашы актывісты,” – заявіў адзін з ініцыятараў грамадзкай кампаніі Ігар Рынкевіч.

Актывісты грамадзкай ініцыятывы заявілі пра рэпрэсіі супроць прыхільнікаў эўрапейскага выбару з боку афіцыйных уладаў. “Дзесяткі людзей напярэдадні маршу арыштаваныя за надуманыя парушэньні кшталту нецэнзурная лаянка ці непадпарадкаваньне. Гэтым улады мяркуюць запалохаць нашых прыхільнікаў”, – сказаў прадпрымальнік з Барысава Ігар Леднік. Ён паведаміў, што таксама выкліканы ў міліцыю і не выключае свайго арышту.

Грамадзкая ініцыятыва “Беларусь – у Раду Эўропу” праводзіць збор подпісаў грамадзянаў пад зваротам да Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Грамадзяне выказваюцца за інтэграцыю Беларусі з краінамі аб’яднанай Эўропы. У прадстаўніцтва ПАРЭ ўжо перададзена болей за 4 тысячы подпісаў, паведамілі актывісты ініцыятывы на прэсавай канфэрэнцыі.

• Якія шанцы Беларусі ўступіць у Рады Эўропы?, 13.02.2007

Ініцыятыву падтрымалі шэраг вядомых асобаў у Беларусі, сярод іх Ірына Казуліна, Аляксандар Мілінкевіч, Вячаслаў Сіўчык.
XS
SM
MD
LG