Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыялісты Францыі падтрымліваюць А.Казуліна


Уладзімэр Глод, Менск Француская сацыялістычная партыя выказвае непарушную салідарнасьць з Аляксандрам Казуліным і зь іншымі асуджанымі беларускімі дэмакратамі.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце першага сакратара партыі Франсуа Аляна на імя выканаўцы абавязкаў кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоля Ляўковіча. Спадар Алян піша, што паплечнікі Аляксандра Казуліна могуць разьлічваць “на нашу актыўную падтрымку ва ўсіх міжнародных інстанцыях, дзе мы ўдзельнічаем, у прыватнасьці ў Партыі эўрапейскіх сацыялістаў і ў Сацыялістычным Інтэрнацыянале”.

Першы сакратар сацыялістычнай партыі Францыі таксама адзначае: “Відавочна, што Лукашэнка, справядліва празваны апошнім дыктатарам у Эўропе, цалкам неўспрымальны да любых развагаў гуманітарнага парадку. З гэтай прычыны мы перакананыя ў скрайняй важнасьці мабілізацыі дэмакратаў усяго сьвету, а ў першую чаргу тых, хто заяўляе пра сваю сувязь з сацыялізмам і сацыял-дэмакратыяй, дзеля вызваленьня Аляксандра Казуліна”.

Ліст з Парыжу стаў адказам на верасьнёўскі зварот кіраўніцтва БСДП (Грамада) да сацыялістычных, сацыял-дэмакратычных і рабочых партыяў эўрапейскіх краінаў.

• В.Леванеўскі: Аляксандар Казулін варты Нобэлеўскай прэміі міру, 11.10.2007
XS
SM
MD
LG