Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – старшыня партыі “Надзея” Алена Яськова


Радыё Свабода

Госьцяй нашага начнога эфіру будзе старшыня ліквідаванай жаночай партыі “Надзея” Алена Яськова. Мы раскажам пра сёньняшні працэс над “Надзеяй”, які праходзіў у Вярхоўным судзе Беларусі.

Людзі на менскіх вуліцах скажуць, як бы зьмянілася, на іх думку, беларуская палітыка, калі б у ёй было болей жанчын.

У “Начных досьледах” – аповед пра пачатак кампаніі супрацьдзеяньня прымусоваму разьмеркаваньню выпускнікоў беларускіх ВНУ.

Таксама ў “Начной Свабодзе” – па сьлядох бронзавага посьпеху беларускіх баскетбалістак на чэмпіянаце Эўропе – размова пра тое, ці стане баскетбол у Беларусі важным для дзяржавы відам спорту.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра творчасьць гурту “Сузор’е”, прагучыць штотыднёвы відэаагляд Максіма Жбанкова, а ў “Начной чытанцы” – вершы менскай паэткі Антаніны Хатэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Бяларучы Лагойскага раёну; а 23.15 у перадачы “Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў” гутарка Вячаслава Ракіцкага зь пісьменьніцай Вольгай Іпатавай пра Востраўскае пагадненьне; а 23.33 у “Беларускім замежжы” размова пра тое, што з заходняга досьведу жыцьця варта было б пераняць Беларусі; а 23.45 агляд вашых лістоў на “Свабоду”.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG