Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску працягваюцца затрыманьні палітычных актывістаў


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Менску актывістаў моладзевага руху Мікіту Сасіма і Паўла Юхневіча. Раней, да самароспуску арганізацыі, хлопцы былі актывістамі “Зубра”.

Іх адвезьлі ў міліцыю Фрунзенскага раёну Менску, каб скласьці адміністрацыйныя пратаколы.

Паплечнікі Паўла й Мікіты назвалі іх затрыманьне прэвэнтыўнай мерай напярэдадні “Эўрапейскага маршу”. Яны ўпэўненыя, што хлопцаў абвінавацяць у дробным хуліганстве і арыштуюць на некалькі сутак, каб ізаляваць на час апазыцыйнай акцыі.

У турме на вуліцы Акрэсьціна знаходзяцца некалькі актывістаў з розных моладзевых арганізацыяў. Палову зь іх абвінавацілі ў распаўсюджваньні інфармацыі пра “Эўрапейскі марш”, астатніх — нібыта за нецэнзурную лаянку.
XS
SM
MD
LG