Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргі берасьцейскіх апазыцыянэраў адхіленыя


Радыё Свабода, Берасьце Берасьцейскі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў двух сябраў Партыі БНФ Сяргея Лазенкі і Яўгена Бяласіна.

Раней іх аштрафавалі на 62 тысячы рублёў за ўдзел у прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца 19 жніўня — суд першай інстанцыі палічыў прэзэнтацыю несанкцыянаваным сходам.

Некалькі тыдняў таму судзьдзя Натальля Сурма адхіліла касацыйныя скаргі трох іншых удзельнікаў прэзэнтацыі

19 кастрычніка маюць разгледзець наступныя касацыйныя скаргі.

Сёньня ноччу выйшаў на волю Андрэй Шарэнда, моладзевы актывіст, які адбываў 15 сутак за арганізацыю прэзэнтацыі 19 жніўня.

Разам за гэтую мірную акцыю пакаралі 14 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG