Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельшчыну наведалі амбасадары краінаў Эўразьвязу


Радыё Свабода, Гомель Сёньня ў Гомельскую вобласьць з двухдзённым візытам прыбылі амбасадары краінаў Эўразьвязу.

Паездку ініцыявала амбасада Славацкай Рэспублікі ў Беларусі й яе часовы павераны ў справах Любамір Рэгак, які цяпер каардынуе прадстаўніцтвы краінаў Эўразьвязу ў Менску.

Амбасадары дзесяці эўрапейскіх краінаў, у тым ліку Румыніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Швэцыі, Літвы, Эстоніі, правялі перамовы з кіраўніцтвам Гомельскай вобласьці, агледзелі палацава-паркавы ансамбль.

Амбасадары плянуюць наведаць прамысловыя прадпрыемствы, сустрэцца зь бізнэсоўцамі, студэнтамі, прадстаўнікамі мясцовых дэмакратычных арганізацыяў.

Як паведаміў Любамір Рэгак, асаблівую ўвага падчас візыту зьвернуць на мінімізацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Дыпляматы наведаюць Хойнікі, радыяцыйна-экалягічную рэзэрвацыю “Палесьсе”. Мэта паездкі — прыцягнуць увагу эўрапейскіх краінаў да чарнобыльскіх праблемаў, паспрыяць супрацоўніцтву Беларусі й Эўразьвязу ў гэтым кірунку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG