Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: ”Казаць пра дату адкрыцьця офісу Эўракамісіі пакуль дачасна”


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня завяршаецца тэхнічны візыт дэлегацыі Эўрапейскай камісіі на чале з кіраўніком аддзелу Ўкраіны, Малдовы і Беларусі генэральнага дырэктара зьнешніх сувязяў Эўракамісіі Гільдэ Гардэман.

Прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў сказаў, што з дэлегацыяй сустрэўся намесьнік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі:

“Яны абмеркавалі шырокае кола пытаньняў, якія тычацца стасункаў паміж Беларусьсю і Эўрапейскай камісіяй. Пытаньне адкрыцьця офіса Эўрапейскай камісіі па ранейшаму праходзіць унутрыдзяржаўны працэс узгадненьня. Казаць пра дату адкрыцьця офісу пакуль дачасна”.

Візыт праходзіў у рамках рэгулярнага абмену думкамі зь беларускімі дзяржаўнымі арганізацыямі й няўрадавым сэктарам.

Дэлегацыя пацьвердзіла гатоўнасьць Эўразьвязу да больш цеснага супрацоўніцтва пры ўмове выкананьня афіцыйным Менскам 12 умоваў, якія выстаўлены Беларусі Эўразьвязам.

Падчас візыту абмяркоўваліся тэрміны адкрыцьця прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску. Гатоўнасьць да такога кроку беларускі бок выказаў яшчэ ў красавіку гэтага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG