Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: ”Энэргетыка з чыста эканамічнага пытаньня ператварылася ў палітычнае”


Алесь Дашчынскі, Менск Аляксандар Лукашэнка заявіў, што стварэньне ўласнай ядзернай энэргетыкі ёсьць безальтэрнатыўным варыянтам гарантыі нацыянальнай бясьпекі. Таму без АЭС Беларусь не пражыве і яна будзе будавацца.

“На жаль, энэргетыка з чыста эканамічнага пытаньня ператварылася ў пытаньне палітычнае, у фактар, які вызначае асновы стасункаў паміж дзяржавамі і цэлымі дзяржаўнымі аб’яднаньнямі. Краіны Захаду ўжо абмяркоўваюць неабходнасьць увядзеньня дадатковага рэжыму кантролю за зьдзелкамі з энэргетычнымі аб’ектамі з мэтай атрыманьня магчымасьці блякаваньня іх, калі яны пагражаюць нацыянальнай бясьпецы”, – заявіў А.Лукашэнка на нарадзе па пытаньні падрыхтоўкі будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Падрыхтоўка да будаўніцтва АЭС мусіць завершыцца ў 2008 годзе.

• Што скажа М.Гарбачоў пра будаўніцтва АЭС у Беларусі?, 13.09.2007 • Беларускую АЭС могуць наблізіць да Эўразьвязу?, 6.09.2007 • Хаваць радыёактыўныя адыходы ў Беларусі практычна няма дзе, 6.08.2007 • Магілёўская зямля ня хоча трымаць АЭС?, 13.07.2007 • Да 2018 году Беларусь будзе мець уласную АЭС, 12.07.2007
XS
SM
MD
LG