Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Міколу Лемяноўскага арыштавалі на 5 сутак


Міхал Карневіч, Горадня Аднаго з кіраўнікоў гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Міколу Лемяноўскага суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў вінаватым у тым, што ён брыдкасловіў.

10 кастрычніка на чыгуначным вакзале Горадні да машыны Міколы Лемяноўскага падыйшлі два міліцыянты: прапаршчык Самонічаў і старшына Навіцкі. Яны сказалі, што на яго паступіла скарга.

Разам зь міліцыянтамі спадар Лемяноўскі паехаў у пастарунак сваёй машынай. Там на яго пачалі складаць пратакол з фармулёўкай “за нецэнзурную лаянку”.

• Горадня: затрыманы сябра Рады гарадзкой арганізацыі партыі БНФ, 11.10.2007
XS
SM
MD
LG