Лінкі ўнівэрсальнага доступу

• Сяргей Сямёнаў: “Адзін павінен прыгожа гаварыць, а другі – пераканаўча дзейнічаць”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Сёньня мы працягваем знаёміць нашых слухачоў з поглядамі на жыцьцё грамадзкага рэдактара Радыё Свабода гэтага тыдня Сяргея Сямёнава. Якая розьніца паміж актывістамі і шарагоўцамі? Што замінае грамадзянскай актыўнасьці, разьвіцьцю так званага “трэцяга сэктару”?

Уліцёнак: Заангажаваных у палітычнае, грамадзкае жыцьцё часта называюць актывістамі. Чым яны адрозьніваюцца ад шарагоўцаў?

Сямёнаў: Я б называў іх не актывістамі, а проста грамадзянамі. Грамадзянін ня толькі ведае свае правы й абавязкі, аднак і адстойвае іх. Што, на жаль, звычайныя беларусы амаль ня робяць.

Уліцёнак: А ці магчыма такое ў прынцыпе: зацікавіць грамадзкімі клопатамі людзей, якія жывуць традыцыйнай схемай – галоўнае заробак і сям’я?

Сямёнаў: Калі падвышаюць кошты на паслугі ЖКГ, гэта тычыцца і сям’і, і заробку. Вось і трэба ім тлумачыць, што адбываецца, як не стае грамадзянаў пры вялізнай колькасьці проста людзей з зафіксаваным у пашпартах беларускім грамадзянствам. Глядзіш, нешта ў галовах і пераменіцца.

Уліцёнак: Ці бачыце вы нейкую пазытыўную дынаміку “трэцяга сэктару?

Сямёнаў: На месцы стаім – проста павязалі па руках і нагах. Не даюць магчымасьці разьвівацца.

Уліцёнак: Каго ў жыцьці вы лічыце ўзорам для сябе?

Сямёнаў: З сучасных хутчэй за ўсё будзе спадар Казулін. У нас аднолькавы погляд на жыцьцё. Яшчэ адзін прыклад сапраўднага змагара – Андрэй Клімаў. Без такіх людзей, як яны, перамагчы цяжка. Краіне для змаганьня патрэбныя розныя людзі. З рознымі думкамі наконт будучыні Беларусі. І, адпаведна, з рознымі мэтадамі барацьбы. Нехта павінен змагацца на плошчы, нехта павінен прыгожа размаўляць з электаратам… Ну а нехта – дзейнічаць, як гэтыя два чалавекі…Пераканаўча.

Найцікавейшыя матэрыялы серады на сайце svaboda.org паводле Сержука Сямёнава

Нобэлеўскім ляўрэатам у галіне хіміі стаў немец Герхард Эртль
Крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча перадалі ў пракуратуру
А. Мілінкевіч на онлайн-канфэрэнцыі: "Я з палітыкі не сыду, бо даваў слова змагацца да перамогі"
“Пакуль на вуліцу ня выйдуць 200 тысяч чалавек — нічога ня зьменіцца”
Міліцыянты ачапілі хату смаргонскага актывіста
XS
SM
MD
LG