Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатарам "Эўрапейскага маршу" адмаўляюць у гукаўзмацняльнай апаратуры


Любоў Лунёва, Менск Кіраўніцтва Менскіх гарадзкіх радыёсетак паведаміла аднаму з арганізатараў "Эўрапейскага маршу" Віктару Івашкевічу, што яны ня могуць забясьпечыць гукаўзмацняльным абсталяваньнем. Яны патлумачылі, што ўся тэхніка задзейнічаная ў восеньскіх кірмашах.

Спадар Івашкевіч заявіў "Свабодзе", што арганізатары "Эўрапейскага маршу" самі могуць забясьпечыць сябе неабходнай апаратурай. "Але ў выпадку калі яе за некалькі гадзінаў затрымаюць (як гэта было на папярэдніх акцыях), то людзям на пляцы Бангалор ня будзе чаго рабіць", – дадаў В.Івашкевіч.

Ён не выключае, што ў такой сытуацыі ўдзельнікі акцыі "могуць пайсьці ў іншае месца, дзе лепшыя акустычныя ўмовы".

Віктар Івашкевіч таксама паведаміў, што зьвярнуцца ў Менскія гарадзкія радыёсеткі па гукаўзмацняльнае абсталяваньне арганізатарам "Эўрапейскага маршу" параіў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму ў справах ідэалёгіі Генадзь Курбека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG