Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За несанкцыянаваныя палёты над Беларусьсю будуць штрафаваць


Уладзімер Глод, Менск За парушэньне правілаў карыстаньня паветранай прасторай Беларусі хутка прыйдзецца плаціць штраф.

Сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла дапаўненьні да заканадаўства, паводле якіх для фізычных асобаў усталёўваецца штраф да 20 базавых велічыняў, а для юрыдычных – да 50. (1 базавая велічыня – 31 тысяча рублёў.)

Неабходнасьць увядзеньня такога пакараньня абгрунтоўваў дэпутатам міністар абароны Леанід Мальцаў:

"Адсутнасьць адказнасьці за парушэньне правілаў карыстаньня паветранай прасторай Беларусі прыводзіць да несанкцыянаваных палётаў паветраных судоў-парушальнікаў".

Л.Мальцаў не ўдакладніў, як часта гэта здараецца.
XS
SM
MD
LG